У Беларусі на аўкцыён выставілі цэлы ліцэй
- 17.06.2026, 17:55
Будынак з вялікай зямельнай дзялянкай прадаюць танней за смартфон.
Будынак ліцэя з добрай плошчай выставілі на аўкцыён, піша «БУТБ-имущество».
Да будынка належыць вялікі зямельны ўчастак.
Усяго за 270 рублёў можна стаць «дырэктарам» ліцэя ў Бабруйску. Цагляны будынак з падвалам і цокальным паверхам знаходзіцца па адрасе 1-ы завулак Нахімава, 35.
Агульная плошча былога ліцэя — 3,535,5 м². У лот таксама ўваходзяць гараж плошчай 42 «квадраты», 855 метраў пад’езных дарог, 969 м² пешаходных дарожак, 12 слупоў асвятлення і дзве бетонныя пляцоўкі па 418,9 і 9,6 «квадратаў».
Вялізны зямельны ўчастак плошчай 1,294 га новаму ўласніку перададуць у арэнду на 50 гадоў.
Важнае ўдакладненне: лот не мае абцяжаранняў. Але ёсць абавязковая ўмова продажу — пакупнік павінен будзе выкарыстоўваць будынак ліцэя не менш за год пасля куплі.
Будынак можна рэканструяваць або знесці і пабудаваць новы. Для гэтага неабходна на працягу шасці месяцаў пасля куплі атрымаць у гарвыканкаме неабходныя дакументы і на працягу чатырох гадоў завяршыць будаўніцтва.
Былы ліцэй можна выкарыстоўваць па прамым прызначэнні, але дазваляецца перапрафіляваць яго пад гандлёва-бытавыя аб’екты.
Напрыклад, размясціць там крамы, аптэкі, міні-пральні і хімчысткі. Цырульні, фотасалоны, аддзяленні пошты і ашчадкасы таксама вітаюцца.
Таргі адбудуцца 16.07.2026, заяўку на ўдзел можна падаць да 13.07.2026.