BE RU EN

ЗША разгледзяць пытанне аб вытворчасці амерыканскіх ракет ва Украіне

  • 17.06.2026, 19:16

Пра гэта паведаміў Трамп.

ЗША разгледзяць магчымасць прадастаўлення Украіне ліцэнзіі на вытворчасць амерыканскіх ракет на яе тэрыторыі. Пра гэта ў сераду, 17 чэрвеня, заявіў прэзідэнт ЗША Дональд Трамп у кулуарах саміту G7, паведамляе Clash Report.

«Яны хацелі б гэта зрабіць, мы разгледзім гэтае пытанне, яны пыталіся пра гэта», — сказаў ён.

На пытанне журналіста, ці лічыць ён, што дыктатар РФ Уладзімір Пуцін нясе адказнасць за вайну ва Украіне, Трамп не адказаў, а замест гэтага заявіў, што «спрабуе ўрэгуляваць гэтую сітуацыю».

Апошнія навіны