BE RU EN

У цэнтры Мінска будзе больш затораў

  • 17.06.2026, 21:04

Звузілі важны ўчастак дарогі.

З-за дарожных работ у цэнтры беларускай сталіцы звузілі праезную частку, перадаюць «Мінск-Навіны».

Участак знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Верхняга горада і раёна станцыі метро «Няміга».

На скрыжаванні вуліц Максіма Багдановіча і Старажоўскай стала менш палос для павароту.

«У сувязі з правядзеннем работ па замене агароджвальнай канструкцыі праезная частка на ўчастку вул. Максіма Багдановіча, калі рухацца з боку вул. Старажоўскай у напрамку вул. Нямігі, была звужаная да двух палос», — сказана ў паведамленні.

Тут усталяваныя дарожныя знакі, якія ўказваюць на неабходнасць абмежавання хуткасці руху транспартных сродкаў да 40 км/г. Таксама ўчастак агароджаны пластыкавымі ваданаліўнымі блокамі.

Калі абмежаванні будуць знятыя, не паведамляецца.

Апошнія навіны