BE RU EN

Расійскія чыноўнікі і сілавікі паспешна кінуліся вывозіць свае сем’і з Крыма

  • 19.06.2026, 11:55

Ключавая дата — да 21 чэрвеня.

Чыноўнікі акупацыйнай расійскай адміністрацыі і супрацоўнікі ФСБ пачалі ў паскораным парадку вывозіць свае сем’і з анексаванага Крыма.

Пра гэта паведаміў украінскі партызанскі рух «Атэш».

Паводле звестак «Атэш», у апошнія дні назіраецца ажыятаж сярод расійскіх акупантаў у Крыме наконт вывазу сваіх сваякоў на «мацярык», гэта значыць у Расію.

Гэта звязана з пачашчанымі ўдарамі Сіл абароны Украіны па лагістыцы ворага на паўвостраве. Расіяне таксама баяцца, што ўкраінская армія можа не толькі ператварыць Крым у «востраў», але і правесці там дэсантную аперацыю.

Расійскія чыноўнікі ў акупаваным Крыме і сілавікі, у першую чаргу супрацоўнікі ФСФ, у спеху адпраўляюць свае сем’і ў Расію.

Пры гэтым яны не забываюць і пра сваю найкаштоўнейшую маёмасць.

Крыніцы «Атэш» у акупацыйнай расійскай адміністрацыі і арміі РФ сцвярджаюць, што вораг спрабуе скончыць вываз сваіх блізкіх сваякоў з анексаванага Крыма да 21 чэрвеня.

Чаму менавіта да гэтай даты, не ўдакладняецца.

Апошнія навіны