Долар у Беларусі працягнуў рух уверх
- 19.06.2026, 11:54
З якімі курсамі банкі сыходзяць на выходныя?
Няўстойлівы, як надвор’е гэтым летам, долар усё ж працягвае расці. А тры ягоныя калегі пакуль рухаюцца ўніз. Тым часам біткойн за апошнія суткі патанеў, цяпер знаходзіцца паблізу адзнакі ў $62 573, піша Onlíner.
Долар вырас на 0,36 капейкі і каштуе 2,79 рубля.
Еўра знізіўся на 1,36 капейкі і каштуе 3,1991 рубля.
Сотня расійскіх рублёў знізілася на 0,95 капейкі і каштуе 3,7916 рубля.
Дзясятак юаняў патанеў на 0,70 капейкі і каштуе 4,1112 рубля.
У чацвер долар падаражэў на 1,48 капейкі і каштаваў 2,7864 рубля, еўра патанеў на 0,43 капейкі і каштаваў 3,2127 рубля. Сотня расійскіх рублёў знізілася на 1,19 капейкі і каштавала 3,8011 рубля, а дзясятак юаняў падаражэў на 2,57 капейкі і каштаваў 4,1182 рубля.