BE RU EN

У Ваўкавыску ратавалі бусла

  • 19.06.2026, 13:27

Дапамога падоспела своечасова.

Сапраўдную выратавальную аперацыю ледзь не рэспубліканскага маштабу правялі ў Ваўкавыску Гродзенскай вобласці.

Валанцёры грамадскага аб’яднання абароны жывёл «ВолкоВита» дапамаглі буслу ў бядзе. Пра гэта піша газета «Наш час».

Жыхары адной з вёсак раёна паведамілі, што ў полі непадалёк ад яе хаваецца паранены бусел. Казалі, што ў яго, магчыма, зламанае крыло. Птушка хадзіла ўздоўж ажыўленай дарогі, узляцець яна не магла.

Валанцёры злавілі бусла і накармілі яго. Пазней падоспела дапамога ад «Дома брэсцкага бусла» праз мінскага валанцёра. У арганізацыі без ваганняў прынялі птушку і аказалі ёй неабходную медыцынскую дапамогу.

На жаль, бусел больш не зможа вярнуцца ў дзікую прыроду. Крыло давядзецца ампутаваць. Але ён зможа жыць разам з выратаванымі птушкамі ў Брэсце.

Валанцёры нагадалі, што «вылучэнне дзікіх жывёл з асяроддзя існавання павінна адбывацца правільна, згодна з нарматыўнымі дакументамі і толькі пры кампетэнтным суправаджэнні».

Апошнія навіны