BE RU EN

«МЛ» прызначыў галоўным трэнерам таго, каго некалькі дзён таму адхіліў ад працы

  • 19.06.2026, 13:51

Дзіўная эквілібрыстыка.

Галоўным трэнерам футбольнага «МЛ Віцебска» прызначаны расійскі спецыяліст Філіп Сакалінскі, які працаваў у штабе Магамеда Адзіева, што пакінуў каманду.

Пра новае прызначэнне паведаміла прэс-служба віцяблян у тэлеграм-канале.

У панядзелак «МЛ Віцебск» абвясціў, што Адзіеў і Сакалінскі адхіленыя ад працы. Пры гэтым на матч Betera-Кубка Беларусі каманду ў якасці в.а. вывёў капітан Сяргей Балановіч. «Гусі» ўзялі верх над «СКА-1938» у дадатковы час з лікам 5:3.

Цяпер жа Сакалінскі не проста вярнуўся да працы, але і заняў пасаду галоўнага трэнера.

Апошнія навіны