Лукашэнкаўскі чыноўнік пагражае Кіеву «адказнымі дзеяннямі»
- 19.06.2026, 17:33
Пасля інцыдэнту з аўтобусам у Бранскай вобласці.
Беларусь пакідае за сабой права прыняць меры ў адносінах да Украіны для абароны жыцця сваіх грамадзян, але ўцягнуць сябе ў ваенныя дзеянні не дазволіць. Пра гэта заявіў пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Беларусі пры СНД Ігар Назарук.
Назарук падкрэсліў, што Мінск расцэньвае тое, што адбылося з аўтобусам у Бранскай вобласці, як наўмысную пагрозу бяспецы сваіх людзей і гатовы скарыстаць усе даступныя інструменты для рэагавання.
Чыноўнік падкрэсліў, што рэакцыя Мінска будзе стрыманай, але рашучай.
«Хачу сказаць, што Рэспубліка Беларусь гэтым тэрактам не злякаецца, нас не ўцягнуць ні ў якія ваенныя дзеянні. Але рашучы адпор [будзе]. У нас ёсць і сілы, і сродкі, і магчымасці. Я веру, што мы будзем дзейнічаць спакойна, але пры гэтым жорстка і ў інтарэсах не толькі нацыянальных, але і ў інтарэсах міру ў рэгіёне Вялікай Еўразіі», — сказаў ён.