Сенатары ЗША прапанавалі дазволіць траціць актывы Расіі на зброю для ЗСУ
- 19.06.2026, 18:33
Цяпер сродкі РФ дазволена накіроўваць толькі на аднаўленне краіны.
Сенатары ад Дэмакратычнай і Рэспубліканскай партый ЗША ўнеслі законапраект, які дазволіць траціць канфіскаваныя расійскія актывы для Украіны. Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце офіса сенатара Ціма Кейна.
Законапраект «Аб выкарыстанні канфіскаваных актываў для забеспячэння Украіны ўзбраеннем» (SABER) прапануе змяніць дзеючае заканадаўства ЗША, каб Украіна магла выкарыстоўваць канфіскаваныя актывы Банка Расіі і іншыя расійскія дзяржаўныя актывы для набыцця ваеннай тэхнікі і ўзбраення.
Сенатар Джон Корнін адзначыў, што прыняты раней Закон аб аднаўленні эканамічнага працвітання і магчымасцяў для ўкраінцаў (REPO) ужо дазволіў канфіскоўваць замарожаныя расійскія актывы і выкарыстоўваць іх на аднаўленне Украіны, гуманітарную і эканамічную дапамогу, а таксама на ўнёскі ў міжнародныя механізмы, якія займаюцца выплатай кампенсацый.