BE RU EN

У расійскім Кранштаце ўсталёўваюць бетонныя сховішчы

  • 19.06.2026, 18:50

На выпадак атакі беспілотнікаў.

На чатырох вуліцах Кранштадта пачалася ўстаноўка сертыфікаваных бетонных сховішчаў для часовай абароны ад атак БПЛА. Спаруды з’явяцца на Якарнай плошчы, у 16-м мікрараёне на Кранштацкай шашы, каля сквера «Інчхон» на Зосімава і на скрыжаванні Літке з Кранштацкай шашой, паведамілі ў адміністрацыі раёна.

Сховішчы ўсталёўваюцца ў зоне відэаназірання «Бяспечны горад», іх просяць выкарыстоўваць па прызначэнні і не смяціць. У бліжэйшы час адміністрацыя Кранштацкага раёна апублікуе пералік дадатковых памяшканняў для часовага знаходжання падчас атакі.

Фото: Администрация Кронштадтского района

Апошнія навіны