BE RU EN

Украінскія дроны цалкам спынілі Маскоўскі НПЗ

  • 19.06.2026, 19:15

Генштаб ЗСУ паведаміў, якія яшчэ расійскія аб’екты апынуліся пад ударам.

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод цалкам спыніўся пасля удараў украінскіх дронаў.

Пра гэта паведамляе Генштаб ЗСУ.

Ваенныя расказалі пра наступствы масіраваных абстрэлаў шэрагу варожых аб’ектаў 18 чэрвеня і ў ноч на 19 чэрвеня.

«Пацверджана паражэнне 18 чэрвеня 2026 года комплекснай устаноўкі па перапрацоўцы нафты, трох рэзервуараў РВС-10000 і аднаго рэзервуара РВС-30000 на тэрыторыі Маскоўскага НПЗ. Прадпрыемства прыпыніла перапрацоўку нафты на нявызначаны тэрмін», — гаворыцца ў заяве.

Акрамя таго, дроны нанеслі ўдары па раёне канцэнтрацыі варожага ўзбраення і вайсковай тэхнікі каля Севераданецка Луганскай вобласці і па складзе паліўна-змазачных матэрыялаў у Марыупалі.

Таксама былі паражаныя пункты кіравання дронамі расіян у раёнах Пакроўска, Васкрасенкі і Сіверска Данецкай вобласці, Новаіваноўкі ў Запарожскай вобласці, а таксама Маліеўкі ў Дняпрапятроўскай вобласці.

Украінскія дроны нанеслі ўдары і па чыгуначных мастах у раёнах Раздольнага і Уладзіславаўкі на тэрыторыі часова акупаванага Крыму. Вораг выкарыстоўваў іх для ажыццяўлення ваенных перавозак і забеспячэння акупацыйнай арміі.

«Сілы абароны Украіны працягнуць сістэмныя меры па нанясенні удараў да поўнага спынення ўзброенай агрэсіі РФ супраць Украіны», — падкрэслілі ў Генштабе ЗСУ.

Апошнія навіны