BE RU EN

Зяленскі выказаўся пра інцыдэнт з беларускім аўтобусам у Бранскай вобласці

  • 19.06.2026, 19:27

Прэзідэнт Украіны заявіў пра расійскую правакацыю.

Міжнародныя эксперты ўжо зрабілі выснову аб недатычнасці ўкраінскага боку да нібыта атацы на аўтобус з грамадзянамі Беларусі у Бранскай вобласці РФ, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён выказаў упэўненасць, што гэты інцыдэнт быў правакацыяй расійскага боку з мэтай уцягнуць беларускі народ у вайну супраць Украіны, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

«Што датычыцца ўдару дрона [па беларускім аўтобусе]… Ну, усё ўжо прызналі, міжнародныя эксперты, і, мне здаецца, таксама і расіяне прызнаюць гэта, скажам так, неафіцыйна, што гэты ўдар быў не наш. Як гэта звязваюць? Вельмі проста. Расіяне будуць рабіць шмат розных правакацый для таго, каб уцягнуць народ Беларусі ў гэтую вайну. Гэта адна з такіх правакацый», — сказаў Зяленскі на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Гандураса Насры Асфурай 19 чэрвеня ў Кіеве.

Ён не ўдакладніў, якіх міжнародных экспертаў мае на ўвазе.

Нагадаем, трагедыя адбылася каля 11.00 ля вёскі Рудня, недалёка ад горада Почэп у Бранскай вобласці РФ — гэта за 45 км ад мяжы з Украінай, з якой Расія вядзе вайну. Як заяўляюць расійскія афіцыйныя органы, дрон трапіў у аўтобус. У ім ехалі 43 пасажыры. Пацярпелі шэсць чалавек; загінула жанчына — жонка трэнера Рэчыцкай ДЮСШ-2.

Апошнія навіны