BE RU EN

Зубр на М-1 пачаў выпускаць пар з ноздраў

  • 19.06.2026, 20:18

Відэафакт.

Знакаміты гігант на трасе М-1 нарэшце «ажыў». Пасля доўгіх тэстаў і дапрацовак зубр пачаў рэгулярна выпускаць пар з ноздраў, паведамляе Telegram-канал «#1 рэгіён».

Спецэфект спрацоўвае раз на гадзіну. Каб падарожнікі не дзяжурылі каля скульптуры ў чаканні «выдыху», для славутасці стварылі асобны сайт.

Там з’явіўся спецыяльны таймер, які ў рэжыме рэальнага часу адлічвае момант да наступнага выкіду пару.

Апошнія навіны