BE RU EN

Украінскія вайскоўцы эвакуявалі кацянят з лініі фронту з дапамогай дрона

  • 19.06.2026, 21:37

Жывёлы праляцелі каля 12 кіламетраў.

Украінскія вайскоўцы выратавалі пяць кацянят з перадавых пазіцый каля Малой Токмачкі. Па зямлі дабрацца да іх было немагчыма, таму 8 чэрвеня байцы 118‑й асобнай механізаванай брыгады вывезлі жывёл з дапамогай цяжкага дрона Vampire, піша Bild.

Кацянят пасадзілі ў мех і замацавалі пад дроном. Так яны праляцелі каля 12 кіламетраў ад лініі фронту ў бяспечнае месца.

Паводле слоў вайскоўцаў, знаходзіцца побач з пазіцыямі для жывёл было небяспечна, а да таго ж яны маглі выпадкова выдаць месцазнаходжанне украінскіх абаронцаў.

З-за вайны ва Украіне без гаспадароў засталіся тысячы хатніх жывёл. Украінцы ствараюць прытулкі і валанцёрскія сеткі, а вайскоўцы часта забіраюць бяздомных жывёл проста з фронту.

Паводле звестак арганізацыі UAnimals, з пачатку поўнамаштабнай вайны ўдалося эвакаваць больш за 10 тысяч жывёл.

Апошнія навіны