BE RU EN

Зяленскі жорстка адрэагаваў на масіраваную атаку Расіі

  • 2.06.2026, 11:07

Украіне патрэбна абарона ад балістыкі.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі адрэагаваў на чарговую масіраваную камбінаваную атаку, здзейсненую расійскімі войскамі у ноч на 2 чэрвеня. Паводле яго слоў, дзеянні Расіі дэманструюць намер працягваць разбурэнне грамадзянскай інфраструктуры Украіны, карыстаючыся тым, што краіне бракуе дастатковай абароны ад балістычных ракет.

«Маштабная атака і абсалютна празрыстая заява ад Расіі: калі Украіна не будзе абаронена ад удараў балістыкі і іншых ракет, гэтыя ўдары будуць працягвацца», — падкрэсліў Зяленскі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Еўропе неабходная ўласная сістэма супрацьракетнай абароны, каб садзейнічаць завяршэнню вайны, а таксама заклікаў да ўзмацнення міжнароднай падтрымкі.

«І абавязкова патрэбная дапамога Злучаных Штатаў у пастаўках ракет для Patriot. Разлічваем на падтрымку нашых партнёраў і на дзейсныя адказы на сённяшні ўдар», — дадаў прэзідэнт.

Падчас начной атакі расійскія войскі выкарысталі 73 ракеты і 656 беспілотнікаў розных тыпаў. Сілы супрацьпаветранай абароны, як паведамляецца, змаглі збіць або падавіць 642 мэты, уключна з 40 ракетамі і 602 БПЛА.

Апошнія навіны