Беларускі вожык «вывучыў» ПДР
- 2.06.2026, 15:17
Відэа з законапаслухмяным звярком стала хітом у сацсетках.
Здаецца, нашы меншыя браты становяцца ўсё бліжэйшымі да чалавецтва. Некаторыя з іх ужо нядрэнна сацыялізаваліся і нават навучыліся бяспечна перамяшчацца па горадзе.
Так, у адным з населеных пунктаў Беларусі заўважылі законапаслухмянага вожыка, піша Grodnonews.by у сацсетцы Threads.
Відэа з вожыкам менш чым за суткі сабрала больш за тысячу лайкаў.
Шмат каго з карыстальнікаў сацсеткі парадавала такая ўважлівасць да чалавечых правілаў бяспечнага руху.
«Разумны вожык... Ён жа ў Беларусі жыве....!!!» — адзначыў адзін з каментатараў.
Некаторыя звяртаюць увагу на тое, што нават не ўсе людзі так адказна ставяцца да свайго жыцця, як жывёлы.
«Каты і сабакі ходзяць па зебрах у адрозненне ад людзей, сам не разумею: а яны ведаюць, дзе бяспечна?» — здзівіўся карыстальнік Threads.
Хтосьці ставіцца да сітуацыі з гумарам.
«Сустрэчвала я такіх вожыкаў уначы: мала таго, што пераходзілі не па зебры, дык яшчэ і без флікераў былі», — пажартавала яшчэ адна карыстальніца.