Літоўскія памежнікі збілі дрон, які ляцеў з боку Беларусі
- 2.06.2026, 15:31
У беспілотніку аказаліся кантрабандныя цыгарэты.
У Шальчынінкскім раёне Літвы памежнікі збілі дрон з беларускімі кантрабанднымі цыгарэтамі. Пра гэта паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
Інцыдэнт адбыўся 31 мая. Памежнікі пачулі гук, характэрны для беспілотніка, і задзейнічалі сродак супрацьдзеяння беспілотным лятальным апаратам.
«З дапамогай сістэмы відэаназірання было заўважана, што беспілотнік ляцеў з глыбіні тэрыторыі Літвы ў бок дзяржаўнай мяжы, пасля чаго неўзабаве знік з зоны назірання», — паведамілі падрабязнасці памежнікі.
На наступны дзень разбіты і пашкоджаны беспілотнік выявілі ў раёне вёскі Ёнішкіс, а таксама адзін свёртак, абгорнуты празрыстай поліэтыленавай плёнкай. Пры аглядзе грузу высветлілася, што ў ім знаходзілася 500 пачак цыгарэт Minsk 5 Superslims, маркіраваных беларускімі акцызнымі маркамі. Кошт затрыманых цыгарэт у Літве з улікам усіх абавязковых падаткаў складае 2755 еўра.
Па факце незаконнага захоўвання і перавозкі падакцызных тавараў распачата адміністрацыйная вытворчасць.