Расійскай спявачцы адмянілі візу перад канцэртам у ЕС
- 2.06.2026, 17:17
Пасля зрыву выступлення ў Германіі яна ўчыніла істэрыку.
Расійская спявачка Слава засталася без шэнгенскай візы, таму не змаглі выступіць на фестывалі ў Германіі 23–24 мая.
22 мая, за дзень да адкрыцця фестывалю «Ярмарка» (Jarmarka) у горадзе Бад-Зальцуфлен, арганізатары паведамілі, што выступленне артысткі адменена з-за анулявання візы. Пра гэта пішуць расСМІ, у прыватнасці «Газета».
Дырэктар Славы Мікалай Макараў адзначаў, што дакладная прычына анулявання невядомая, а дакументы афармляліся праз візавы цэнтр Іспаніі ў Расіі. Ён дапусціў, што прычыны маглі быць палітычнымі.
Пазней у МЗС Германіі пракаментавалі навіны пра ануляванне візы пуціністцы: «У пасольства Германіі ў Маскве не паступала заяўкі на візу ад гэтай асобы. Сам па сабе факт наяўнасці ў артыста грамадзянства РФ і/або прарасійскіх поглядаў не з’яўляецца аўтаматычнай перашкодай для яго выступаў у Германіі — аднак гэта неабходна было б улічыць пры магчымым працэсе афармлення візы».
Пасля адмены яе выступлення ў ЕС Слава выйшла на сувязь у забароненым у яе любімай Расіі Instagram. Яна сказала, што яе трывожыць «СВА», абазвала Зяленскага і заклікала Пуціна спыніць «гэта ўсё».
«Я ўпэўненая, што вы ўсе можаце дамовіцца. Я ўсіх бл**ь... Я ўпэўненая, што мяне падтрымаюць усе маці нашай краіны», — сказала артыстка ў сторыс.
Пазіцыя Славы адносна вайны
Расійская спявачка, сапраўднае імя якой Анастасія Сланеўская, падтрымала злачыннае расійскае ўварванне ва Украіну.
Пасля 24 лютага яна запісала і выклала ў сацсетках відэа, у якім заявіла, што любіць Расію і нікуды не збіраецца адтуль з’язджаць. Прэзідэнта Уладзіміра Зяленскага Слава абазвала нецэнзурным словам.
Расіянка ў відэа заявіла, што трэба «спыніць і не распальваць нянавісць», і што ўкраінцы і расіяне, маўляў, «браты».