У банк Мінска прынеслі дзіўныя $100
- 2.06.2026, 20:19
Купюра аказалася сапраўднай, але з нюансам.
Супрацоўнік аднаго са сталічных банкаў засумняваўся ў сапраўднасці 100-доларавай купюры, якую прынёс кліент. Яе перадалі на даследаванні ў Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз.
Банкноту параўналі з апісаннем і ілюстрацыямі грашовых білетаў Федэральнай рэзервавай сістэмы ЗША таго ж наміналу і года серыі і крыміналістычнай калекцыяй узораў бланкаў дакументаў з пэўнай ступенню абароны Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Былі ўстаноўлены як супадзенні, так і адрозненні. З апошніх — на падазронай банкноце няправільна размешчаныя ахоўная нітка і вадзяны знак.
«Эксперт прыйшоў да высновы, што стадаларавая банкнота выраблена прадпрыемствам, якое ажыццяўляе вытворчасць прадукцыі дадзенага віду», — адзначылі ў камітэце.
Вадзяны знак і ахоўная нітка аказаліся ў іншых месцах з-за адхіленняў ад тэхналагічнага працэсу, дапушчаных пры вытворчасці. Гэтыя несупадзенні прызналі нязначнымі.