BE RU EN

Экіпаж украінскага катэра з дапамогай бартавой гарматы збіў расійскі «Шахед» над ўзбярэжжам Адэсы

  • 2.06.2026, 20:28

Відэафакт.

У сеціве з’явіўся відэазапіс, на якім экіпаж украінскага катэра знішчае расійскі ўдарны беспілотнік тыпу «Шахед» над узбярэжжам Адэскай вобласці.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, падчас чарговай атакі ворага байцы Сілаў абароны выявілі паветраную цэль і адкрылі па ёй агонь з бартавой гарматы.

На кадрах відаць, як пасля серыі дакладных стрэлаў расійскі дрон-камікадзэ выбухае ў паветры.

У выніку майстэрскай баявой працы «Шахед» быў знішчаны яшчэ на падлёце да ўзбярэжжа і не здолеў дасягнуць сваёй мэты.

Апошнія навіны