Украінскія знішчальнікі выпалілі ўмацаванні і сховішчы расійскіх акупантаў
- 2.06.2026, 22:54
Відэафакт.
У сеціве апублікавалі падборку кадраў удараў украінскай авіяцыі па пазіцыях расійскіх войскаў на адным з напрамкаў фронту.
Пад ударамі апынуліся палявыя ўмацаванні, фартыфікацыйныя збудаванні, бліндажы, месцы канцэнтрацыі асабовага складу і боепрыпасаў акупантаў.
У выніку удараў знішчаныя варожыя сховішчы разам з асабовым складам і запасамі боепрыпасаў, якія знаходзіліся ўнутры.
Кадрамі падзяліўся адзін з украінскіх пілотаў у сваім Telegram-канале «Соняшник».