BE RU EN

У Сібіры гарыць амаль 150 тысяч гектараў лесу

  • 20.06.2026, 4:46

Абвешчаны рэжым надзвычайнай сітуацыі.

У Краснаярскім краі РФ, Іркуцкай і Томскай абласцях зафіксавана 164 лясныя пажары на агульнай плошчы 148 841,6 га. Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр апарата прадстаўніка Пуціна ў Сібірскай федэральнай акрузе Анатолія Сярышэва, перадаюць расСМІ.

Адзначаецца, што за суткі ліквідавана 22 пажары на плошчы 4 932,9 га. Для барацьбы з ляснымі пажарамі ў рэгіёнах прымяняюцца комплексныя меры, уключаючы мабілізацыю рэсурсаў, выкарыстанне авіяцыі, касмічны маніторынг, пракладку мінералізаваных палос, прыцягненне мабільных сіл і сродкаў з суседніх рэгіёнаў, меры прафілактыкі сярод насельніцтва.

Пажаранебяспечны сезон абвешчаны на ўсёй тэрыторыі Сібірскай федэральнай акругі.

Рэжым надзвычайнай сітуацыі ў лясах уведзены ў Краснаярскім краі і Томскай вобласці, а таксама ў Усць-Куцкім раёне Іркуцкай вобласці.

З пачатку пажаранебяспечнага сезона ў рэгіёнах акругі ўжо зарэгістравана 1170 лясных пажараў, агнём пройдзена 198599,7 га. 72,5% пажараў удалося ліквідаваць у першыя суткі гарэння.

Асноўнымі прычынамі ўзнікнення ачагоў з'яўляюцца навальніцы і чалавечы фактар.

Апошнія навіны