«Украіна не блефуе — яна зможа хутка абнуліць Лукашэнку»
- 20.06.2026, 8:55
Першыя рэакцыі на ультыматум Зяленскага беларускаму дыктатару.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў Аляксандру Лукашэнку тыдзень, каб прыбраць ад мяжы тэхніку, якая карэктуе ўдары РФ па Украіне.
— Я думаю, яму тыдня будзе дастаткова, каб гэта зрабіць. Калі ён гэтага не зробіць, гэта зробім мы, — заявіў украінскі прэзідэнт.
Лукашэнка пакуль ніяк не адрэагаваў на ультыматум.
Тым часам аналітыкі адзначаюць, што заявы Зяленскага зусім не падобныя на блеф.
Дзмітрый Чарнышэў, расійскі публіцыст:
— Магчыма, я памыляюся, але мне здаецца, што ўкраінцы даўно працуюць над тым, каб паслядоўна выбіваць усіх саюзнікаў Расіі.
І калі перабягаць на бок пераможцаў, дык цяпер самы час.
Украіна не блефуе — яна зможа хутка абнуліць усю армію Беларусі. А таксама ўсе яе НПЗ. Абодва — Мазырскі і Наваполацкі.
Ігар Лосік, журналіст:
— Зяленскі пакуль яшчэ не падпісаў указ аб дазволе правядзення ўборачнай і Дажынак у Беларусі сёлета.
Абас Галлямаў, паліттэхнолаг:
— Вось гэта эскалацыя! Зяленскі прад'явіў Лукашэнку ультыматум. Ён, здаецца, цяпер адчувае сябе вельмі ўпэўнена. Відаць, расійская армія яго зусім перастала ўражваць.