BE RU EN

Украінскае падполле ў Таганрозе сарвала вытворчасць ударных дронаў для арміі РФ

  • 20.06.2026, 9:47

Партызаны пакінулі без электразабеспячэння завод «Атлант-Аэро».

Агент украінскага партызанскага руху «Атэш» у Таганрозе ў Растоўскай вобласці Расіі здзейсніў дыверсію, у выніку якой была сарвана вытворчасць ударных дронаў для расійскай арміі. Пра гэта паведаміў рух «Атэш».

Паводле звестак «Атэш», баец супраціву падпаліў электрападстанцыю, ад якой залежыць праца ваеннага завода «Атлант-Аэро» ў Таганрозе. Пашкоджанні электрападстанцыі значныя. На яе аднаўленне спатрэбіцца шмат часу. І ўвесь гэты час «Атлант-Аэро» не зможа працягваць складанне беспілотных комплексаў, выраб электронікі і касмічнага абсталявання.

Завод «Атлант-Аэро» з'яўляецца ключавым у сваёй сферы ў ваенна-прамысловым комплексе Расіі. Там выпускаюць ударна-разведвальныя БПЛА «Молния», цяжкія дроны «Орион» (ён можа несці да 250 кг карыснай нагрузкі), сістэмы кіравання для FPV-дронаў і многае іншае. Гэта прадпрыемства з'яўляецца законнай мэтай для ЗСУ.

Сілы абароны Украіны раней неаднаразова атакоўвалі «Атлант-Аэро» ў Таганрозе. Напрыклад, 13 студзеня і 18 красавіка 2026 года. Пасля гэтых удараў на тэрыторыі прадпрыемства заўсёды фіксавалі пажары.

Апошнія навіны