BE RU EN

Экіпажы МіГ-29 двума авіяўдарамі разбурылі будынак са скупчэннем акупантаў

  • 20.06.2026, 11:59

Украінскі пілот падзяліўся ўнікальнымі кадрамі з кабіны.

Экіпажы знішчальнікаў МіГ-29 Паветраных сіл Украіны нанеслі ўдар па месцы дыслокацыі расійскіх вайскоўцаў на адным з напрамкаў фронту.

Кадрамі баявых дзеянняў падзяліўся украінскі пілот у сваім Telegram-канале «Подсолнух».

На відэа зафіксавана, як па будынку, дзе базаваўся значны асабовы склад акупантаў, былі нанесены два магутныя ўдары авіябомбамі.

У выніку ўдару большая частка будынка была разбурана, а жывая сіла праціўніка — ліквідавана.

Апошнія навіны