У Падмаскоўі пачалася паніка з-за бензіну
- 20.06.2026, 18:00
Пасля атак дронаў на НПЗ расіяне скупляюць паліва і зліваюць яго ў бочкі.
У сацыяльных сетках жыхары Маскоўскай вобласці публікуюць кадры чэргаў на аўтазаправачных станцыях.
Як паведамляе «Цензор.НЕТ», пасля атак беспілотнікаў на нафтаперапрацоўчыя прадпрыемствы РФ на відэа бачныя вялікія чэргі з аўтамабіляў каля АЗС.
Таксама мясцовыя жыхары запраўляюць палівам вялікагабарытны транспарт, пасля чаго пераліваюць яго ў каністры і бочкі ў сувязі з абмежаваннямі на продаж паліва ў тару.
«У каністры нельга, мы вось які спосаб прыдумалі», — кажа адзін з расіян на апублікаваным відэа.