Па Мінску правезлі верталёт Мі-26
- 20.06.2026, 17:00
Відэафакт.
У сацсетках з'явілася відэа, на якім па Мінску перавозяць верталёт Мі-26 на аўтапоездзе.
Куды менавіта яго везлі, невядома.
Мі-26 лічыцца найбуйнейшым серыйным верталётам у свеце. Гэтая мадэль была створаная ў 1970-х гадах і здольная перавозіць грузы вагой да 20 тон.
На ўзбраенні беларускіх ВПС знаходзяцца шэсць такіх верталётаў. Яшчэ два Мі-26 ёсць у МНС — іх, у прыватнасці, выкарыстоўваюць для тушэння лясных пажараў.