Сабаленка з разгромам вылецела з турніру ў Берліне
- 20.06.2026, 20:25
Першая ракетка свету прайграла вырашальны сэт Джэсіцы Пегуле з лікам 0:6.
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале турніру катэгорыі WTA 500, які праходзіць у Берліне.
Наша суайчынніца не справілася з чацвёртай ракеткай свету, амерыканкай Джэсікай Пегулай.
Па ходзе другога сэта першая ракетка свету страціла перавагу ў тры геймы (5:2). Вызначаць мацнейшую тэнісісткам давялося на тай-брэйку, дзе пры ліку 1:3 на карысць Пегулы пачаўся дождж. Гульня была прыпыненая больш як на дзве гадзіны.
Пасля аднаўлення матчу Арына змагла здзейсніць міні-камбэк, але ўжо ў трэцім сэце атрымала ад суперніцы «баранку».
Выніковы лік сустрэчы – 4:6, 7:6 (7:4), 0:6.
У фінале амерыканка сустрэнецца з пераможцай пары Лінда Носкова (Чэхія) – Аляксандра Эала (Філіпіны).
Нагадаем, «пяцісотнік» у Берліне – адзін з ключавых падрыхтоўчых этапаў да Уімблдона.
Дзеючай пераможцай спаборніцтва з'яўляецца чэшская тэнісістка Маркэта Вондроўшава, якая ў фінале 2025 года ў трох сэтах перамагла кітайку Ван Сіньюй – 7:6, 4:6, 6:2.