Беларускі садоўнік распавёў, як з травы прыгатаваць простыя і дзейсныя ўгнаенні
- 21.06.2026, 17:32
Універсальныя рэцэпты.
З скошанай і выпалатай на дачным участку травы і пустазелля садоўнік Дзмітрый Кастрыцкі ў эфіры тэлеканала госТВ параіў прыгатаваць два простыя і ўніверсальныя ўгнаенні для градак – «бродзілаўку» і «кампостны чай», піша «Комсомолка».
Для «бродзілаўкі» падыдзе любая трава, але пераважна — дзьмухавец, крапіва, лапух і снытка, якія багатыя на мікраэлементы. Скошаную траву пакласці ў вядро або ў бочку, напоўніўшы прыблізна напалову, а затым заліць вадой. «Бродзілаўка», у якой шмат азоту, бродзіць пяць дзён. Потым угнаенне разводзяць у прапорцыі 1 да 9 (1 частка «бродзілаўкі» і 9 частак вады), і гэтай сумессю паліваюць расліны раз на 7–10 дзён.
Што да «кампостнага чаю», дык тут таксама ўсё проста. Скошанай травой набіваюць шчыльны чорны смеццевы пакет, завязваюць, а потым у ім прабіваюць невялікія дзіркі. Гэты пакет з траўой можна пакінуць на ўчастку. За сем дзён трава ператвараецца ў цёмную густую масу. Ёй трэба на траціну запоўніць 10-літровае вядро, дадаць вады, размяшаць — і ўгнаенне гатова.
«Таматы, агуркі, кабачкі і перац — усе добра адгукаюцца на ўнясенне такога віду ўгнаенняў», — падкрэсліў Дзмітрый Кастрыцкі.