У Швейцарыі пачаліся перамовы паміж ЗША і Іранам
- 21.06.2026, 18:03
Таксама ў іх бяруць удзел пасярэднікі з Катара і Пакістана.
У Швейцарыі пачаліся перамовы на высокім узроўні паміж ЗША і Іранам, у якіх таксама бяруць удзел прадстаўнікі дзяржаў-пасярэднікаў — Катара і Пакістана.
Пра гэта паведаміла Міністэрства замежных спраў Катара.
Афіцыйны прадстаўнік ведамства Маджэд бін Махамед аль-Ансары адзначыў, што для абмеркавання палажэнняў канчатковай дамовы, якая ахоплівае ўсе аспекты мемарандума аб узаемаразуменні, былі створаныя спецыялізаваныя тэхнічныя і экспертныя рабочыя групы. Ён таксама паведаміў, што былі сфармаваныя групы для нагляду за выкананнем мемарандума і маніторынгу прагрэсу ў заключэнні канчатковай дамовы.
СМІ паведамлялі, што ў склад амерыканскай дэлегацыі ўваходзіць віцэ-прэзідэнт Джэй Дзі Вэнс.
Ён заявіў, што ЗША спадзяюцца на прагрэс у «ядзерным пытанні» і ў Ліване, у той час як Тэгеран заявіў, што «будзе патрабаваць ад другога боку выканання сваіх абавязацельстваў», паведамляецца ў артыкуле BBC.
Да Вэнса на горным курорце Бюргеншток далучыліся зяць прэзідэнта ЗША Дональда Трампа Джарэд Кушнер і спецыяльны пасланнік Стыў Уіткоф.
Позна ўвечары 20 чэрвеня з Ірана ў Швейцарыю прыбылі спікер парламента Махамад Багер Галібаф і міністр замежных спраў Абас Арагчы.