Коул пра вызваленне палітвязняў у Беларусі: Іх будзе больш!
- 21.06.2026, 19:11
Спецпасланнік Трампа можа прыбыць у Мінск.
Чарговы запіс пра вызваленне палітвязняў зрабіў у сацсетцы Х спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коул.
Ён адрэагаваў на публікацыю Святланы Ціханоўскай у сувязі з гадавінай выхаду на волю яе мужа — блогера Сяргея Ціханоўскага.
«Іх будзе больш!» — напісаў Коул.
15 чэрвеня спецпасланнік заявіў, што неўзабаве можа ў чарговы раз прыбыць у Мінск.
Карыстальніца сацсеткі Х Lisa, у профілі якой пазначана, што яна жонка палітвязня, спытала ў Коула: «Калі мы можам чакаць вас у Мінску?» На гэта ён лаканічна адказаў: «Хутка».