СМІ: Дэлегацыя Ірана спыніла перамовы з ЗША
- 21.06.2026, 20:04
Пасля пагроз Трампа.
Іранская дэлегацыя пакінула пляцоўку перамоў з ЗША у Швейцарыі пасля пагроз прэзідэнта Дональда Трампа, перадае прарэжымнае агенцтва Tasnim.
Паводле яго крыніцы, на такі крок прадстаўнікі рэжыму аятолаў пайшлі ў знак пратэсту супраць слоў амерыканскага прэзідэнта.
Тэлеканал Al Hadath паведаміў, што Тэгеран патрабуе ад Вашынгтона выканання першага пункта падпісанага мемарандума аб узаемаразуменні, у якім прапісаная недапушчальнасць узаемных пагроз.
Да гэтага Трамп заклікаў рэжым аятолаў неадкладна прымусіць свае «падкантрольныя высокааплатныя сілы» ў Ліване спыніць ствараць праблемы. Інакш амерыканскі палітык пагразіў «вельмі моцна ўдарыць» па Іране.