BE RU EN

Зяленскі: Няхай Лукашэнка пакіне сваё «выбачаюся» пры сабе

  • 21.06.2026, 22:15

Прэзідэнт Украіны паўтарыў свой ультыматум.

Рэжым Лукашэнкі павінен даказаць справамі, што не дапамагае Расіі ў вайне супраць Украіны, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі у інтэрв'ю ТСН «Неделя».

Паводле слоў Зяленскага, адных слоў ад Аляксандра Лукашэнкі ўжо недастаткова.

Акрамя таго, прэзідэнт Украіны адзначыў, што Кіеў неаднаразова перадаваў Мінску патрабаванне дэмантаваць рэтранслятары на беларускай тэрыторыі, якія дапамагаюць расійскім дронам дакладней наносіць удары па ўкраінскіх гарадах.

Зяленскі дадаў, што калі Лукашэнка не прыбярэ расійскія рэтранслятары, гэта зробіць Украіна цягам тыдня.

«Сваё «выбачаюся» няхай ён пакіне пры сабе. Яно ўжо не працуе з другога дня пачатку вайны. Я тлумачыў яму: крок нумар адзін — ніякай тэхнічнай падтрымкі расійскіх рэтранслятараў», — сказаў Зяленскі.

«Я яму тлумачыў: патрэбная дэманстрацыя канкрэтных крокаў. Крок нумар адзін — ніякай тэхнічнай падтрымкі. Рэтранслятары выключыць, зняць і паказаць нам, што яны знятыя. І мы закрылі гэтае пытанне», — сказаў Зяленскі.

Паколькі рэакцыі на неафіцыйныя папярэджанні не было, паследаваў публічны ультыматум.

«Паколькі гэта перадавалася ім неаднаразова, мы перайшлі ў стадыю публічнага сігналу. Калі ён не здыме — мы здымем. Гэта адбудзецца праз тыдзень. Альбо яны, альбо мы», — заявіў Зяленскі.

Раней прэзідэнт Украіны паставіў Лукашэнку ультыматум: у дыктатара ёсць сем дзён, каб прыбраць з тэрыторыі Беларусі рэтранслятары для расійскіх дронаў.

Апошнія навіны