Як з космасу выглядае палаючы порт «Каўказ»
- 22.06.2026, 4:22
Ён забяспечваў Крым палівам і боепрыпасамі.
У ноч на 21 чэрвеня украінскія дроны атакавалі порт «Каўказ», размешчаны проста насупраць заходняга ўзбярэжжа Крыму, пажар на нафтасховішчах порта бачны на спадарожнікавых здымках, якія ёсць у распараджэнні NV.
Праз гэты порт з дапамогай паромаў расіяне пастаўлялі боепрыпасы, зброю і паліва на акупаваны паўвостраў.
Раней OSINT-канал КіберБорошно паведамляў, што ў выніку атакі ў ноч на 21 чэрвеня былі паражаныя рэзервуарны парк тэрмінала ЦЭС у Керчы, нафтабаза порта «Каўказ», стаянкі аўтатэхнікі на паромных пераправах партоў «Крым» і «Каўказ», а таксама пазіцыі РЛС/ППА ў раёне населеных пунктаў Курортнае і Багерава.