Зяленскі абвясціў пра пашырэнне удараў па РФ
- 22.06.2026, 5:00
З кожным днём атакі Украіны будуць узмацняцца.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі заявіў, што Украіна будзе ўзмацняць удары па тэрыторыі Расіі ў адказ на штодзённыя атакі з боку РФ. Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю ТСН.
«Лютасць, эмоцыі — яны апраўданыя. І ў нашага народа, і ў мяне. Але пасля лютасці павінна нешта ісці. Не можа быць, каб пасля лютасці зноў ішла лютасць. Яны павінны адчуць», — адзначыў Зяленскі.
Паводле яго слоў, баявыя дзеянні павінны стаць адчувальнымі і на тэрыторыі Расіі, бо расійскае грамадства дагэтуль не ў поўнай меры адчувае наступствы вайны. Менавіта таму Украіна нарошчвае ўдары па аб'ектах, якія забяспечваюць ваенную інфраструктуру РФ.
Прэзідэнт таксама паведаміў, што ў 2026 годзе Украіна ўжо будзе актыўней «даставаць» расійскую тэрыторыю дзякуючы развіццю абароннай прамысловасці, Сіл абароны і вытворчасці сродкаў далёкага дзеяння.
«Яны кожны дзень наносяць нам удары — мы кожны дзень будзем адказваць. Безумоўна, з кожным днём нанясенне удараў будзе ўзмацняцца», — падкрэсліў ён.
Асобна Зяленскі паведаміў пра ўдар па аб'екце ў Цюменскай вобласці РФ, адзначыўшы, што адлегласць да мэты складала каля 2070 км, а маршрут дронаў — прыблізна 2500 км.
Паводле яго слоў, удар нанеслі новыя ўкраінскія беспілотнікі Fire Point, якія ўжо дэманструюць здольнасць працаваць на вялікай далёкасці.