У Польшчы адбыўся маштабны пажар на заводзе па вытворчасці аэразоляў
- 22.06.2026, 6:00
У небе на адлегласці некалькіх кіламетраў быў бачны чорны слуп дыму.
У польскім Харнове ў Паморскім ваяводстве гарыць завод па вытворчасці аэразоляў. Чорны слуп дыму бачны на адлегласці шмат кіламетраў.
Пра гэта паведамляе Polsat News.
У Харнове, што ў гміне Устка, перад 13:00 на тэрыторыі фабрыкі аэразоляў успыхнуў пажар. У небе на адлегласці некалькіх кіламетраў быў бачны чорны слуп дыму. У сувязі з пажарам у Харнове і магчымай наяўнасцю ў паветры шкодных рэчываў улады гміны Устка звярнуліся да жыхароў з заклікам заставацца дома.