BE RU EN

Працягваецца казка Каба-Вердэ, які не прайграў на ЧС-2026 ніводнага матчу

  • 22.06.2026, 8:46

Устаялі супраць Іспаніі, не саступілі Уругваю.

Завяршыўся матч 2-га тура групы H чэмпіянату свету-2026 па футболе паміж зборнымі Уругвая і Каба-Вердэ, паведамляе «Прэсбол».

Матч праходзіў у Маямі, на стадыёне «Хард Рок», і завяршыўся ўнічыю — 2:2.

Уругвай — Каба-Вердэ — 2:2

Галы: 0:1 — Леніні (21). 1:1 — Араухо Вільчес (44). 2:1 — Каноббіо (45+6). 2:2 — Варэла (61).    

Група H: Іспанія — 4 ачкі (2 гульні), Уругвай — 2 (2), Каба-Вердэ — 2 (2), Саудаўская Аравія — 1 (2).

У 1-м туры Уругвай згуляў унічыю з Саудаўскай Аравіяй (1:1), а зборная Каба-Вердэ сенсацыйна адабрала ачкі ў Іспаніі, завяршыўшы матч з лікам 0:0. У заключным, 3-м туры, групавога этапу Уругвай згуляе з Іспаніяй, а Каба-Вердэ — з аўтсайдарамі з Саудаўскай Аравіі, абедзве сустрэчы адбудуцца 27 чэрвеня.

Групавы этап турніру праходзіць з 11 па 27 чэрвеня. Кожная каманда праводзіць па адной сустрэчы з супернікамі па групе. У плэй-оф выходзяць дзве найлепшыя зборныя з кожнай групы, а таксама восем каманд, што занялі трэція месцы.

Апошнія навіны