Ці гатовы Лукашэнка да ўдараў ЗСУ?
- Ігар Луцэнка
- 22.06.2026, 12:48
Расія свайго саюзніка не выратуе.
Кіраванне «Шахедамі» з Беларусі.
Цяпер на іх вежах мабільнай сувязі, на высокіх кропках усталяваныя рэтранслятары і наземныя станцыі, якія забяспечваюць дакладнае кіраванне «Шахедамі» і іншымі ўдарнымі і разведвальнымі дронамі, што залятаюць да нас з поўначы.
Мала хто ведае, колькі часу Украіна спрабавала ціха вырашыць гэтае пытанне. Некаторыя з гэтых наземных станцый кіравання дронамі нават раптоўна выбухалі, пра што ніхто нідзе не пісаў. Але, здаецца, пасланне было недастаткова зразумелым.
І ўпершыню за, магчыма, сотні гадоў, на ўкраінскай мове быў выстаўлены ўзброены ўльтыматум. Упершыню ў гісторыі незалежнай Украіны ворагу адкрыта пагражаюць на ўвесь свет: калі не спыніце, мы нанясём па вас удар.
Наш канфлікт з Беларуссю цягнецца ўжо пяты год. Менавіта праз Беларусь Расія ўчыніла нам Бучу, Ірпень. Няўжо Лукашэнка не ведаў, з якімі расстрэльнымі спісамі ехалі да нас расіяне?
Тады мы былі вымушаныя не чапаць беларусаў, бо было не да таго. Але яны працягнулі сваю дрэнна схаваную вайну.
Пад ударамі расійска-беларускай кааліцыі — наша чыгунка з Кіева на Ковель, прыгранічныя гарады, Варшаўская траса.
Якія шанцы ў Лукашэнкі выстаяць супраць нашых адказных удараў? Вельмі невялікія.
Калі расійская ППА, загартаваная пяцігадовай паўнамаштабнай вайной супраць нас, з кожным днём усё менш здольная супраціўляцца нашым дронам і ракетам, не ў стане прыкрыць усімі сваімі падраздзяленнямі Маскву — то што ўжо казаць пра беларускую армію?
Да сталіцы — Мінска — ад нас менш за 300 км. Найбольш аддаленая мэта — Наваполацк, дзе размешчаны нафтаперапрацоўчы завод, што забяспечвае палівам наступ РФ на нас, — гэта 450 км, звыклая адлегласць для нашых сродкаў далёкага дзеяння.
Ці здольная Расія абараніць свайго саюзніка? Адказ відавочны. Значная доля эканомікі Беларусі — гэта нафтаперапрацоўка і нафтахімія, якіх можа не стаць за адну ноч.
Аснова легітымнасці Лукашэнкі — гэта мір для беларускага абывацеля, які закрыў вочы на ўласны саўдзел у разні ўкраінцаў. Таму ёсць нядрэнны шанец, што Лукашэнка пачне варушыцца.
Ігар Луцэнка, «Фэйсбук»