Развеяны папулярны сярод беларускіх рыбаловаў міф
- 22.06.2026, 13:01
Навуковыя дадзеныя яго абвяргаюць.
Некаторыя беларускія спінінгісты ўлетку заўважаюць, што ў шчупакоў бракуе часткі зубоў. Гэта можа навесці на думку, што рыба дрэнна клюе менавіта з гэтай прычыны.
Аднак гэтае меркаванне памылковае. Спецыялісты далі тлумачэнні, іх каментар прыводзіць партал fishingby.com.
Навукоўцы патлумачылі, што шчупак звычайны (Esox lucius) мае поліфіадонтную зубную сістэму. Гэта азначае, што зубы ў гэтай рыбы пастаянна і шматразова абнаўляюцца.
Гэта эвалюцыйны механізм, які робіць яе ідэальным драпежнікам на працягу ўсяго жыцця.
Біёлаг Рычард Херольд, які вывучаў гэтае пытанне з дапамогай гісталагічных метадаў і электроннай мікраскопіі, даказаў, што працэс абнаўлення зубоў у шчупакоў ідзе бесперапынна.
Новы зуб пачынае расці яшчэ да таго, як выпадзе стары. Таму лунка ніколі доўга не пустуе: пасля выпадзення зуба яго месца даволі хутка займае ўжо сфармаваная замена.
Эксперты прыйшлі да высновы, што ў шчупака не існуе канкрэтнага перыяду, калі адначасова мяняюцца ўсе зубы. Адпаведна, рыба не страчвае здольнасці паляваць і здабываць ежу.
Навуковыя дадзеныя не пацвярджаюць уплыву змены зубоў на інтэнсіўнасць клёву.
А адсутнасць асобных зубоў (звычайна ікол) у канкрэтнага асобніка — усяго толькі індывідуальная анатамічная асаблівасць, а не прыкмета сезоннай хваробы.
Чаму ж тады не клюе
Ёсць іншыя рэальныя прычыны зніжэння актыўнасці драпежніка.
На гэта могуць уплываць такія фактары, як змяненне тэмпературы вады і ўзроўню кіслароду ў ёй, атмасфернага ціску і іншых пагодных умоў.
Іншыя прычыны могуць быць звязаныя з кармавой базай і часам сутак.