Вадзіцель BMW зладзіў бясчынства на трасе паблізу Радашковічаў
- 22.06.2026, 17:05
Відэафакт.
Траса Р28 (Мінск — Маладзечна — Нарач), 21 чэрвеня, калі верыць дадзеным відэарэгістратара. Паблізу Радашковічаў вадзіцель BMW пачынае серыю абгонаў па сустрэчнай паласе. Абганяе аўтара відэа, абганяе яшчэ некалькі аўтамабіляў. Падобна, уваходзіць у смак — яго ўжо не спыніць.
У пэўны момант вадзіцель BMW пачынае абганяць таго, хто абганяе: яны адначасова выехалі на сустрэчную паласу, але вадзіцель BMW вырашыў ісці да канца — ён пачаў абганяць па абочыне на сустрэчным баку дарогі. Пры гэтым насустрач рухаўся аўтамабіль.
— Маладзечанская траса перад Радашковічамі. Класіка, — пракаментаваў гэта Onlíner аўтар відэа. — Калі што, у мяне аб’ём 5,7, і я еду разам з усімі. Але гэта магічнае месца.