У «ЛНР» вынеслі прысуд Лукашэнку
- 22.06.2026, 18:13
Яго абвінавацілі ў шпіянажы на карысць украінскіх спецслужбаў.
Так званы «вярхоўны суд» «Луганскай народнай рэспублікі» прысудзіў 38-гадовага Уладзіміра Лукашэнку да 18 гадоў калоніі строгага рэжыму, які, нібыта, шпіяніў на карысць украінскіх спецслужбаў. Пра гэта паведамляе РИА «Новости» са спасылкай на «старшага памочніка пракурора» «ЛНР» Алену Усачову.
Паводле яе слоў, першыя тры гады і чатыры месяцы Лукашэнка будзе адбываць пакаранне ў турме, а астатні тэрмін правядзе ў папраўчай калоніі строгага рэжыму.
Суд усталяваў, што ў перыяд з жніўня па кастрычнік 2023 года мужчына, нібыта, добраахвотна збіраў інфармацыю пра перамяшчэнні і месцы дыслокацыі расійскіх вайскоўцаў у Рубіжным і перадаваў гэтыя даныя украінскім спецслужбам праз мэсэнджар.