BE RU EN

Астраном зняў НЛА ў Амскай вобласці РФ

  • 22.06.2026, 18:24

Фотафакт.

Кіраўнік Амскага планетарыя і астраном Уладзімір Крупко паведаміў, што назіраў у небе НЛА. Фотаздымкі, на якіх зафіксаваны аб’ект, ён апублікаваў на сваёй старонцы ў «ВКонтакте».

Невядомы аб’ект трапіў у яго аб’ектыў у раёне лягера «Агат» у Ніжнеамскім раёне.

«Над лягерам пастаянна кружылася НЛА. Як толькі заўважыла, што яго здымаюць, зрушылася крыху паўднёвей», — напісаў ён.

Сваімі думкамі наконт таго, што гэта за аб’ект, вучоны не падзяліўся.

Апошнія навіны