BE RU EN

У Беларусі перастануць трансляваць Discovery і Eurosport

  • 22.06.2026, 21:47

З 1 ліпеня.

«Белтэлекам» паведаміў, што з 1 ліпеня 2026 года ў пашыраных пакетах ZALA IPTV будзе спыненая трансляцыя тэматычнага пакета Discovery, а таксама каналаў Discovery Channel, Eurosport 1 і Eurosport 2. Прычынай названа заканчэнне тэрміну дзеяння кантракта з праватрымальнікам.

У якасці замены аператар прапануе новы пакет VIP HD, які будзе каштаваць 4,2 рубля ў месяц замест 5,5 рубля за пакет Discovery.

У склад новага пакета ўвойдуць:

Viasat Nature/History HD — для аматараў прыроды і гісторыі;

TV1000 Premium, TV1000 Megahit, TV1000 Comedy і ViP Serial — для гледачоў кіно і серыялаў;

спартыўны канал Viasat HD — для прамых трансляцый і спартыўных падзей.

Такім чынам, пасля многіх гадоў прысутнасці на беларускім рынку каналы Discovery і Eurosport знікнуць з сеткі найбуйнейшага правайдэра інтэрактыўнага тэлебачання краіны.

Апошнія навіны