Украінскія вайскоўцы знішчылі 18 расійскіх танкаў за адну спецаперацыю
- 22.06.2026, 22:38
Відэа.
Камандзір экіпажа аэраразведкі Lasar’s Group Нацыянальнай гвардыі Украіны з пазыўным «Домінік» расказаў пра спецаперацыю, падчас якой украінскім вайскоўцам удалося знішчыць 18 расійскіх танкаў.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, перад выкананнем задання байцы дэталёва спланавалі аперацыю і на працягу доўгага часу адсочвалі маршруты перамяшчэння варожай бранятэхнікі.
У аперацыі бралі ўдзел экіпажы ўдарных беспілотнікаў Lasar’s Group, а таксама артылерыйскія падраздзяленні саюзных сіл.
Дзякуючы каардынацыі дзеянняў па кожным танку праціўніка быў нанесены ўдар. Вялікую частку бранятэхнікі акупантаў удалося знішчыць.
«І калі ўжо далучылі і артылерыю, і нашых бамбавікоў, то па ўсіх тых 18 танках, можна сказаць, па кожным нешта прыляцела», — расказаў камандзір аэраразведкі «Домінік».