BE RU EN

«Гэта ўжо яўная мяжа»: жыхары Расіі пачалі прачынацца

  • 25.06.2026, 9:56

На фоне дэфіцыту бензіну

Услед за расійскімі ўладамі простыя жыхары Расіі прызналі, што ў краіне пачаўся маштабны паліўны крызіс. Пра гэта піша Диалог.UA, які правёў маніторынг сацсетак і мэсэнджараў.

Расійскія аўтамабілісты масава выкладаюць у Сеціва фатаграфіі і відэа з пустымі аўтазапраўкамі або з велізарнымі чэргамі ля іх.

Адзін з уладальнікаў аўтамабіляў размясціў у інтэрнэце відэа, у якім прызнаўся, што ён «толькі што запраўіў 30 літраў». «Хлопцы, “вясёлая” сітуацыя (з палівам — заўв. рэд.). Усіх віншую. Даграліся нарэшце. Гэта ўжо яўная мяжа. Антыкрызісныя меры трэба прымаць», — сказаў расійскі аўтамабіліст.

На дадзены момант у кожным чацвёртым рэгіёне Расіі дзейнічаюць абмежаванні на продаж аўтамабільнага паліва.

Учора, 24 чэрвеня, ліміты на продаж бензіна і дызельнага паліва ўвялі яшчэ ў трох расійскіх рэгіёнах: у Ліпецкай, Ульянаўскай і Курганскай абласцях.

Ліміты па продажы бензіна могуць адрознівацца па абласцях. Напрыклад, у Ліпецкай вобласці прадаюць не больш за 30 літраў бензіна ў адным чэку, а ў Ульянаўскай вобласці — не больш за 40 літраў.

Вялізныя праблемы з аўтамабільным палівам у РФ пачаліся пасля таго, як вясной 2026 года Украіна ўзмацніла паветраныя ўдары па расійскіх нафтаперапрацоўчых заводах.

Апошнія навіны