У нядзелю ў Беларусі — да +37°С
- 25.06.2026, 12:09
У краіну ідзе нябывалая спёка.
З’явіўся прагноз надвор’я ад Белгідрамета на 26—28 чэрвеня. У пятніцу толькі месцамі на паўночным усходзе — кароткачасовыя дажджы і навальніцы.
Уначы +8..+14°С, на захадзе +15..+17°С, максімальная ўдзень — ад +21°С на ўсходзе да +32°С на захадзе.
У суботу чакаецца паступленне гарачых паветраных мас з Заходняй Еўропы; толькі ў паўночна-ўсходніх раёнах адчуецца ўплыў малаактыўнага фронту.
Пры навальніцах вецер парывісты. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +10..+17°С, максімальная ўдзень складзе ад +21°С на паўночным усходзе да +33°С на захадзе.
У нядзелю ўначы +13..+20°С, максімальная ўдзень — ад +29°С на паўночным усходзе да +37°С на захадзе.