У Мінску гарэў гарадскі аўтобус МАЗ
- 25.06.2026, 12:57
Відэафакт.
Увечары 24 чэрвеня на вуліцы Чкалова ў Мінску гарэў аўтобус МАЗ. Відавочцы паказалі, як выратавальнікі патушылі агонь. Афіцыйныя службы нічога не паведамлялі, і гэтага не адбылося раніцай наступнага дня — пра надзвычайнае здарэнне ў МНС не праінфармавалі. Ні ў рэспубліканскай зводцы, ні ў сталічнай.
Падрабязнасці ўдалося даведацца дзяржаўнаму агенцтву. Так, у «Мінсктрансе» паведамілі, што ўзгаранне аўтобуса маршруту № 56 адбылося каля 22:48 на прыпынку «Гасцініца «Спадарожнік».
«Пацярпелых няма. Па факце здарэння праводзіцца разбіральніцтва», — расказалі спецыялісты.
Звярнём увагу, што аўтобусы МАЗ рэгулярна гараць у Расіі.