BE RU EN

У Пяскова спыталі пра рэтранслятары ў Беларусі

  • 25.06.2026, 13:07

Зяленскі заявіў, што яны спынілі працу.

Афіцыйны прадстаўнік Крамля Дзмітрый Пяскоў пакінуў без каментароў інфармацыю пра адключэнне рэтранслятараў, што знаходзяцца ў Беларусі і выкарыстоўваліся для каардынацыі ўдараў беспілётнікаў па тэрыторыі Украіны. Прэс-сакратар расійскага дыктатара перанакіраваў усе пытанні па гэтай тэме да беларускага рэжыму.

«Што датычыцца рэтранслятараў, я не валодаю такой інфармацыяй. Праца рэтранслятараў знаходзіцца ў кампетэнцыі адпаведных ведамстваў. Думаю, што вы можаце на гэты конт адрасаваць свае пытанні не Зяленскаму ў Кіеве, а, напэўна, у Мінск. І там вам адкажуць», — сказаў Пяскоў, перадае ТАСС.

Нагадаем, Уладзімір Зяленскі у пятніцу, 19 чэрвеня, запатрабаваў ад рэжыму Лукашэнкі на працягу тыдня прыбраць рэтранслятары дронаў, якія знаходзяцца ў памежных раёнах Беларусі і якія Расія выкарыстоўвае для каардынацыі атак па ўкраінскай тэрыторыі.

«Ён можа гэта зняць? Думаю, яму тыдня будзе дастаткова, каб гэта зрабіць. Калі ён гэтага не зробіць, гэта зробім мы», — заявіў Зяленскі.

Учора, 24 чэрвеня, Зяленскі заявіў, што рэтранслятары спынілі працу.

Апошнія навіны