У Добрушы цяжкагруз уехаў у жылы дом
- 25.06.2026, 14:53
Гаспадары зусім нядаўна набылі гэтую нерухомасць.
У Добрушы 25 чэрвеня адбылося сур'ёзнае ДТЗ, але, на шчасце, без ахвяр.
На вуліцы імя князя Паскевіча цяжкагруз уехаў у жылы дом, піша «Добрушскі край».
Невядома, на якой хуткасці грузавік урэзаўся ў дом, але па фота бачна, што моцна дасталося і аднаму, і другому.
Дарэчы, вядома, што гаспадары зусім нядаўна набылі гэтую нерухомасць. У здарэнні ніхто не пацярпеў, падчас ДТЗ у доме нікога не было.
На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ, міліцыі і следчыя. Яны ўстановяць прычыну аварыі і ступень віны кіроўцы.