BE RU EN

Фотафакт: Перад Керчанскім мостам — шматкіламетровы затор

  • 25.06.2026, 17:32

Расіяне ўцякаюць з акупаванага паўвострава.

Перад Керчанскім мостам у акупаваным Крыме ўтварыўся шматкіламетровы затор, піша праект «Схеми».

На спадарожнікавых здымках ад 24 чэрвеня зафіксавана скупчэнне аўтамабіляў у напрамку Керчанскага моста.

«Заторы пачынаюцца ад пункта пропуску перад мостам і заканчваюцца ў раёне вёскі Іванаўка ў Керчанскім раёне. Іх даўжыня складае больш за дзесяць кіламетраў. Гэта прыкладна паўтары тысячы аўтамабіляў, якія рухаюцца ў напрамку выезду з тэрыторыі акупаванага Крыму», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней сілы абароны Украіны нанеслі серыю удараў па ваенных, паліўных і лагістычных аб’ектах расійскіх войскаў у Крыме. У прыватнасці, паведамлялася пра паражэнне інфраструктуры ў раёне Керчы, Феадосіі і Севастопаля, а таксама пра пашкоджанне моста праз Паўночна-Крымскі канал, які выкарыстоўваўся для забеспячэння расійскіх войскаў. Пасля гэтага на паўвостраве пачаліся праблемы з бензінам, энергазабеспячэннем і харчаваннем.

Апошнія навіны